Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.10.2015

Вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 кастрычніка 2015 г. №411 за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад у развіццё навуковай дзейнасці Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны Шкадарэвіч Аляксей Пятровіч - дырэктар навукова-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-тэхнічны цэнтр “ЛЭМТ” БелОМА”, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны:

Кручкоў Аляксандр Мікалаевіч - загадчык лабараторыі картаграфічных сістэм і тэхналогій дзяржаўнай навуковай установы “Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”;

Лапіцкі Уладзімір Анатольевіч - намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнай навуковай установы “Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”;

Меляшчэня Аляксей Віктаравіч - дырэктар навукова-вытворчага рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут мяса - малочнай прамысловасці” Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні”;

Паўлоўская Людміла Міхайлаўна - начальнік аддзела тэхналогій кансервавання харчовых прадуктаў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні”;

Рабцаў Генадзій Іванавіч - галоўны навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны:

Длугуновіч Вячаслаў Андрэевіч - загадчык навукова-выпрабавальнай лабараторыі лазернай тэхнікі і полярыметрыі дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізікі імя Б. І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”;

Плаўскі Віталій Юльянавіч - намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.

У адпаведнасці з тым жа Указам ганаровае званне Рэспублікі Беларусь “Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь” прысвоена Мрочаку Аляксандру Генадзьевічу - дырэктару дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр “Кардыялогія” Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», акадэміку НАН Беларусі.