Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Мрочек А.Г.

Акадэмік МРОЧАК Аляксандр Генадзьевіч

Аляксандр Генадзьевіч Мрочак (н.14.05.1953, г.Мінск), вучоны ў галіне тэрапеўтычнай кардыялогіі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009; чл.-кар. з 2004), доктар медыцынскіх навук (1987), прафесар (1989).

Закончыў Медыцынскі дзяржаўны інстытут (1976). У 1991-2008 гг. загадчык кафедры кардыялогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. У 1996-1998 гг. дырэктар НДКІ радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі. У 1998-2004 гг. рэктар Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. З 2008 г. дырэктар РНПЦ “Кардыялогія”. З 2009 г. член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 2009-2011 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення медыцынскіх навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Асноўныя напрамкі прыкладных даследаванняў – вывучэнне патагенезу, распрацоўка і тэарэтычнае абгрунтаванне метадаў лячэння каранарнай хваробы сэрцы і парушэння сардэчнага рытму. Абгрунтаваны і рэалізаваны арыгінальны падыход да праблемы стану першаснага гемастазу пры атэрасклерозе і яго ўскладненнях, які ўключае ўстанаўленне ролі цэнтральных і перыферычных гармонаў у рэгуляцыі цыклааксігеназнай актыўнасці трамбацытаў і клетак эндатэлія сасудзістай сценкі. Распрацаваны метады ранняй дыягностыкі каранарнай хваробы сэрца пры цукровым дыябеце і захворваннях шчытавіднай залозы. Устаноўлены карысныя эфекты ўздзеяння гальванічнага току і ультрагуку на інфарктную зону, што дазволіла распрацаваць метады лячэння стэнакардыі і інфаркту міякарда. Вядуцца работы па вывучэнні эфектаў ультрагуку на атэрасклератычныя пашкоджанні сасудаў і трамбатычныя масы. Выяўлена з’ява паскарэння працэсаў трамбалізісу, выяўлены змены актыўнасці пратэоліза ва ўмовах дзеяння ультрагуку, распрацаваны і ўкаранёны ў практыку методыкі аднаўлення крывацёку ў сасудах.

Аўтар звыш 350 навуковых прац, у т.л. 7 манаграфій, 28 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2012).

Асноўныя працы:
1. Практическая кардиология. Мн.: Высшая школа, 1997. Т.1-2.
2. Атеросклероз. Мн.: Высшая школа, 2005.
3. Профилактика преждевременной и внезапной смерти. Справочное пособие. Мн., 2000.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі