Всего документов: 3.
У Нацыянальнай бібліятэцы прэзентавалі пятае выданне Чырвонай кнігі Беларусі. Паводле слоў дырэктара Інстытута эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Дзмітрыя Грумо, з 1979 года ідзе сістэмная работа над Чырвонай кнігай.
Пытанні аховы навакольнага асяроддзя, якія стаяць сёння перад нашай краінай, патрабуюць кансалідацыі намаганняў па экалагічнай асвеце насельніцтва, развіцці экатурызму, падтрымцы грамадскіх экалагічных ініцыятыў. Значная роля ў гэтым належыць Рэспубліканскаму цэнтру дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды, які ўжо некалькі гадоў актыўна супрацоўнічае з Расійскім экалагічным таварыствам. Першы круглы стол з міжнародным удзелам адбыўся ў снежні 2021 года. Сабраліся прадстаўнікі мінскага гарадскога і абласнога камітэтаў прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, МДЭІ імя А. Д. Сахарава, Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і інш.
Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ужо некалькі год супрацоўнічае з Расійскім экалагічным таварыствам. У першым круглым стале ў рамках супрацоўніцтва ўдзельнічалі у тым ліку і спецыялісты НАН Беларусі.