Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

18.02.2020

У Гомелі адбудуцца Міжнародныя навуковыя чытанні, прысвечаныя творчасці народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка Івана Навуменкі

Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І. Леніна запрашаюць да ўдзелу ў Міжнародных навуковых чытаннях “Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратуры”, прысвечаных памяці народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка Івана Навуменкі.

Канферэнцыя адбудзецца 8 – 9 кастрычніка 2020 года ў г. Гомелі.

Пленарныя і секцыйныя пасяджэнні навуковых чытанняў будуць праходзіць на базе ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” (вул. Савецкая 102, Гомель) і Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна (плошча Перамогі 2а, Гомель).

Работа канферэнцыі плануецца ў наступных кірунках:

  • Спадчына І. Навуменкі і сучасны літаратурны працэс;
  • Перспектывы літаратуры класічнага тыпу ў эпоху глабалізацыі;
  • Еўрапейская літаратура ў беларускай культурнай прасторы: праблема рэцэпцыі і інтэрпрэтацыі;
  • Рэгіянальныя і нацыянальныя асаблівасці літаратуры і культуры;
  • Міждысцыплінарныя даследаванні ў кантэксце літаратуразнаўчай навуковай парадыгмы;
  • Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці І. Навуменкі і ў літаратуры.

Рэгламент выступлення: да 20 хвілін.

Мовы мерапрыемства: усе славянскія, англійская.

Па выніках мерапрыемства будзе выдадзены зборнік матэрыялаў канферэнцыі.

Дадатковая інфармацыя ў файле.