Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

НАВУМЕНКА Іван Якаўлевіч

Іван Якаўлевіч Навуменка (16.02.1925, г. Васілевічы, Рэчыцкага р-на, Гомельскай вобл. – 17.12.2006), пісьменнік і літаратуразнаўца. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980; чл.-кар. з 1972). Доктар філалагічных навук (1969), прафесар (1971). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Народны пісьменнік Беларусі (1995). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху ў Беларусі.

Даследаваў творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, шэрагу іншых беларускіх пісьменнікаў. Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа 1972 г. за манаграфіі "Янка Купала: Духоўны воблік героя" (1967) і "Якуб Колас: Духоўны воблік героя" (1968), у якіх, а таксама іншых літаратуразнаўчых працах, разглядаў канцэпцыю чалавека і свету ў беларускай літаратуры. Рамантыкай прасякнуты кнігі "Хлопцы-равеснікі" (1958), "Таполі юнацтва" (1966, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1967 г.). Галоўнай тэмай мастацкіх твораў з'яўляецца Вялікая Айчынная вайна, а таксама жыццё інтэлігенцыі, прырода, Дзіцячы свет. Гэтыя тэмы знайшлі адлюстраванне ў раманах "Сасна пры дарозе" (1962), "Вецер у соснах" (1967), "Сорак трэці" (1973), "Смутак былых начэй" (1979), "Асенныя мелодыі" (1987) і аповесцях.

Апублікаваў каля 200 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій, больш за 80 выдадзеных асобнымі кнігамі мастацкіх твораў.

прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за цыкл манаграфій (1997).

Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай рэвалюцыі (1985), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1975), Чырвонай Зоркі (1945), Айчыннай вайны II ступені (1975), медалямі.

Асноўныя працы:

  1. Збор твораў. Т. 1-6. Мн., 1981-1984.
  2. Пiсьменнiкi-дэмакраты. Мн., 1967.
  3. Кнiга адкрывае свет. Мн., 1978.
  4. Янка Купала. Мн., 1982.
  5. Якуб Колас. Мн., 1983 (в соавт.).
  6. Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч. Мн., 1992.
  7. Змiтрок Бядуля. Мн., 1995.