Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

13.03.2020

НАН Беларусі аб’яўляе конкурс па выбары выканаўцы мерапрыемства

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб правядзенні конкурсу па выбары выканаўцы мерапрыемства 26 «Распрацаваць дзяржаўныя стандарты ў галіне электратранспарту».

Названае мерапрыемства будзе выконвацца ў рамках падпраграмы 2 «Асваенне ў вытворчасці новых і высокіх тэхналогій» Дзяржаўнай праграмы «Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка» на 2016–2020 гады.

Дата канчатковага тэрміну прыёму конкурсных прапаноў: 10.04.2020.

Дата правядзення конкурсу: 13.04.2020.