Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

18.03.2020

НАН Беларусі адзначана Падзякай Беларускай гандлёва-прамысловай палаты

17 сакавіка 2020 года НАН Беларусі прыняла ўдзел у пасяджэнні камітэта Беларускай гандлёва-прамысловай палаты па выставачна-кірмашовай і кангрэснай дзейнасці. У рамках пасяджэння адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў выставачных мерапрыемстваў у замежных краінах у 2019 годзе. НАН Беларусі была адзначана Падзякай старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты за актыўны ўдзел у выставачных мерапрыемствах Рэспублікі Беларусь у замежных краінах у 2019 годзе.