Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

19.03.2020

У НВЦ па механізацыі сельскай гаспадаркі адбылося выязное прэс-мерапрыемства, прысвечанае рэалізацыі праграмы Саюзнай дзяржавы «Камбікорм - СД»

19 сакавіка 2020 года НАН Беларусі і Нацыянальны Прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь правялі выязное прэс-мерапрыемства «Сумесныя распрацоўкі беларускіх і расійскіх вучоных інавацыйных энергазберагальных тэхналогій для розных галін сельскай гаспадаркі. Саюзная праграма “Камбікорм – СД”» на базе НВЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі.

Аб выніках праграмы расказалі генеральны дырэктар НВЦ па механізацыі сельскай гаспадаркі Дзмітрый Комлач, галоўны навуковы супрацоўнік Уладзімір Перадня, загадчыкі лабараторый Уладзімір Клыбік, Максім Наўныка, Мікалай Капусцін і старшы навуковы супрацоўнік Іван Паркалаў. Падчас прэс-мерапрыемства журналісты наведалі структурныя падраздзяленні Цэнтра.

Фота М. Гулякевіч, газета Навука