Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

19.03.2020

У НАН Беларусі прайшло пасяджэнне Міжведамаснага каардынацыйнага савета па праблемах харчавання

19 сакавіка 2020 года адбылося чарговае пасяджэнне Міжведамаснага каардынацыйнага савета па праблемах харчавання пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у якім прынялі ўдзел члены савета, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў.

Удзельнікі пасяджэння заслухалі і абмеркавалі два даклады:

  1. Палітыка ў галіне здаровага харчавання: міжнародныя і нацыянальныя аспекты (дакладчык – намеснік дырэктара па суправаджэнні практычнага і санітарна-эпідэміялагічнага нагляду і рабоце з ЕЭК РУП «Навукова-практычны цэнтр гігіены», кандыдат медыцынскіх навук Кацярына Федарэнка).
  2. Праўда і міф пра «модныя прадукты» здаровага харчавання (дакладчык – загадчыца лабараторыі рэспубліканскага кантрольна-выпрабавальнага комплексу па якасці і бяспецы прадуктаў харчавання НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Наталля Камарова).