Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.05.2020

Адбылася ўстановачная нарада спецыяльнай працоўнай групы па рашэнні праблем эфектыўнага выкарыстання патэнцыялу навукова-інавацыйнай сферы для эканомікі

14 мая 2020 года на базе Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук па матэрыялазнаўстве адбылася ўстановачная нарада спецыяльнай працоўнай групы па рашэнні праблем эфектыўнага выкарыстання патэнцыялу навукова-інавацыйнай сферы для эканомікі.

У ёй прынялі ўдзел Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык, намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Пётр Казакевіч, Першы намеснік Старшыні дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Андрэй Касоўскі, Першы намеснік Міністра адукацыі Ірына Старавойтава, намеснік Міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк, намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Ганна Рабава, кіраўнікі навукова-прамысловых асацыяцый, інстытутаў і другія.

На нарадзе абмяркоўвалася эфектыўнае выкарыстанне патэнцыялу навукова-інавацыйнай сферы для эканомікі ў рамках падрыхтоўкі прапаноў для праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гг. і другіх Дзяржаўных праграм.

Фота М. Гулякевіч, газета Навука

Тэгi
#нарады