Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.05.2020

Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі запрашае наведвальнікаў на тыдзень бэзу

Дзяржаўная навуковая ўстанова «Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі» аб’яўляе аб правядзенні з 16 па 24 мая 2020 года тыдня бэзу і запрашае мінчан і гасцей сталіцы паназіраць за цвіценнем дэкаратыўнай калекцыі гэтай расліны, з 10:00 да 21:00 штодзённа.

На тэрыторыі, адведзенай пад культывацыю ў адкрытым грунце, прадстаўлена больш за 200 гатункаў бэзу з Расіі, Украіны, Германіі, Галандыі, ЗША і Канады, а таксама 23 гатункі селекцыі ўласна Цэнтральнага батанічнага сада, якія адрозніваюцца афарбоўкай, будовай і памерамі кветак і суквеццяў, тэрмінамі і працягласцю цвіцення. Гэта адна з буйнейшых калекцый роду бэз, якая працягвае папаўняцца новымі гатункамі, у асноўным расійскай і замежнай селекцыі.

У сацыяльных сетках Цэнтральнага батанічнага сада можна задаць пытанні куратару калекцыі бэзу, к.б.н. Наталлі Віктараўне Македонскай:

Instagram: www.instagram.com/botanicalgardenminsk
Facebook: www.facebook.com/BotanicalGardenMinsk
Vk: www.vk.com/botanicalgardenminsk

Адказы будуць размешчаны 23 мая 2020 г. на сайце батанічнага сада.