Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.05.2020

Падпісаны дагавор аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж Інстытутам прыкладной фізікі НАН Беларусі і Беларускім дзяржаўным інстытутам метралогіі

Дырэктар ДНУ «Інстытут прыкладной фізікі НАН Беларусі» Міхаіл Хейфец і дырэктар Беларускага дзяржаўнага інстытута метралогіі Валерый Гурэвіч 20 мая 2020 г. падпісалі дагавор аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, у якім закладзены асноўныя прынцыпы ўзаемадзеяння паміж інстытутамі.

Сярод акрэсленых напрамкаў супрацоўніцтва – правядзенне сумесных навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работ, навукова-практычных мерапрыемстваў у галіне забеспячэння адзінства вымярэнняў і стварэння новых, а таксама ўдасканалення наяўных метадаў і сродкаў неразбуральнага кантролю і тэхнічнай дыягностыкі, абмен вопытам і інш.