Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

19.05.2020

Магістранты і выпускнікі Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі прынялі ўдзел у XXVI Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў

Магістранты і выпускнікі ДУА «Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі» прынялі ўдзел у XXVI Рэспубліканскім конкурсе навуковых прац студэнтаў, які праводзіць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. На конкурс былі адабраны лепшыя працы ў розных галінах навукі: археалогія, фізіка, прыкладная матэматыка, сацыялогія.

Па выніках конкурсу 5 навуковых прац магістрантаў і выпускнікоў Інстытута атрымалі высокую ацэнку і былі адзначаны ў першай, другой і трэцяй катэгорыях.

1 катэгорыя:

Гаршкоў Аляксандр Дзмітрыевіч, тэма працы «Крамянёвы інвентар са стаянкі Кавальцы-2 Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці», навуковы кіраўнік – Чарняўскі Максім Міхайлавіч, загадчык сектара неаліту і бронзавага веку аддзела археалогіі і першабытнага грамадства ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі», кандыдат гістарычных навук;
Шчарбіна Уладзімір Уладзіміравіч, тэма працы «Алгебраічнасць рашоткі часткова татальна-кампазіцыйных фармацый канечных груп», навуковы кіраўнік – Сафонаў Васілій Рыгоравіч, прарэктар па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар;
Пятроўская Агата Святаславаўна, тэма працы «Фізіка-механічныя і тромбарэзістэнтныя ўласцівасці нанаструктураваных плёнак танталу і яго злучэнняў», навуковы кіраўнік – Кузняцова Таццяна Анатольеўна, намеснік загадчыка лабараторыі нанапрацэсаў і тэхналогій ДНУ «Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава НАН Беларусі», кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.

2 катэгорыя:

Маслюкоў Тэльман Віктаравіч, тэма працы «Ацэнка лакалізацыі летапіснага Лаўрышаўскага манастыра па даных археалогіі», навуковы кіраўнік – Віцязь Сяргей Пятровіч, намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі», доктар гістарычных навук.

3 катэгорыя:

Чайкоўская Рэгіна Уладзіміраўна, тэма працы «Пасяленні, якія складаюцца з радавых маёнткаў: пілатажнае даследаванне», навуковы кіраўнік – Аляксеева Кацярына Аляксандраўна, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ДУА «Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі», кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.