Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09.06.2020

Створаны новы Навуковы савет па вірусалогіі МААН

9 чэрвеня 2020 года ў рэжыме відэаканферэнцыі адбылося ўстаноўчае пасяджэнне Навуковага савета па вірусалогіі Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН). У рабоце прынялі ўдзел вядучыя беларускія і замежныя вучоныя з 10 краін, уключаючы Расійскую Федэрацыю, Кітайскую Народную Рэспубліку, Арменію, Грузію, Кіргізію, Узбекістан, Украіну, Таджыкістан і Чарнагорыю.

Адкрываючы пасяджэнне, намеснік кіраўніка Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук акадэмік НАН Беларусі Пётр Віцязь адзначыў: «Ва ўмовах пандэміі COVID-19 надзвычай важным з’яўляецца аб’яднанне вучоных і спецыялістаў усіх краін для пераадолення яе цяжкіх наступстваў, папярэджання новых выпадкаў захворвання і людскіх страт».

Удзельнікі пасяджэння актыўна падтрымалі ініцыятыву НАН Беларусі па стварэнні Навуковага савета па вірусалогіі і абранне яго сустаршынямі акадэміка Кільчэўскага Аляксандра Уладзіміравіча – намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, Зверава Віталія Васільевіча – навуковага кіраўніка Навукова-даследчага інстытута вакцын і сываратак імя І.І. Мечнікава і Гаа Фу – дырэктара Кітайскага цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў.

Мэта стварэння новага Навуковага савета па вірусалогіі – арганізацыя і рэалізацыя сумесных даследаванняў, забеспячэнне навуковай экспертызы распрацовак у дадзенай галіне навукі. Асноўныя задачы заключаюцца ў вывучэнні і прагназаванні важнейшых тэндэнцый развіцця гэтага напрамку, арганізацыі навуковых мерапрыемстваў, правядзенні сістэматычнага аналізу дасягненняў у гэтай навуковай сферы і ўкараненні доказных эфектыўных тэхналогій прафілактыкі вірусных інфекцыйных захворванняў.

На ўстаноўчым пасяджэнні былі абмеркаваны асноўныя напрамкі работы Навуковага савета, уключаючы правядзенне сумесных фундаментальных і прыкладных даследаванняў, у тым ліку ў рамках конкурсу міжнародных навуковых праектаў Рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў НАН Беларусі, падрыхтоўку кадраў па вірусалогіі, перспектывы ўкаранення новай вакцыны і актуальнасць прафілактыкі вірусных інфекцый, выкарыстанне айчынных светладыёдных ультрафіялетавых выпраменьвальнікаў для мінімізацыі інфекцыйных ускладненняў у групах высокай рызыкі. Вызначаны задачы і арганізацыйна-тэхнічныя пытанні дзейнасці Навуковага савета на бліжэйшую перспектыву.

Фота Ю. Яўмененка, газета Навука