Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.06.2020

Падрыхтаваны вучэбны дапаможнік па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Пад рэдакцыяй доктара гістарычных навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандра Кавалені выдадзены вучэбны дапаможнік для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)». У склад аўтарскага калектыву ўвайшлі рэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдат гістарычных навук, дацэнт М.Г. Жылінскі і вучоныя ВНУ, дацэнты Б.Д. Даўгатовіч, М.А. Краснова, К.І. Козак, С.Я. Новікаў.

З улікам таго, што напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі ў Беларусі была абвешчана ўсенародная акцыя «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны – успомнім усіх» (вайна закранула кожную беларускую сям’ю), у дапаможнік уведзена рубрыка «Ствараем летапіс вайны». У ёй навучэнцам прапаноўваецца звярнуць увагу на старонкі гісторыі сваёй сям’і, населенага пункта, у якім яны жывуць. У дапаможніку прыводзяцца многія дакументальныя матэрыялы, знойдзеныя аўтарамі ў архівах Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі, Польшчы, картасхемы, шматлікія ілюстрацыі, якія дапаўняюць, пашыраюць тэкст параграфаў і садзейнічаюць больш глыбокаму засваенню.

Тэгi
#выданні