Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

19.08.2015

У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі пройдзе Рэспубліканскі круглы стол “Беларусь – ААН: 70 год разам”

27 жніўня 2015 года цэнтрам гісторыі геапалітыкі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, гістарычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь праводзіцца Рэспубліканскі круглы стол “Беларусь – ААН: 70 год разам”. Мерапрыемства прысвечана 70-годдзю ўтварэння Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, адной з краін-заснавальнікаў якой з’яўляецца Беларусь. Плануецца, што ў рабоце круглага стала прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Прадстаўніцтва Арганізацый Аб’яднаных Нацый у нашай краіне, вышэйшых навучальных устаноў і дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, якія ўдзельнічаюць у выкананні праектаў па ключавых напрамках дзейнасці ААН і яе структур. Падрабязнасці – у прэс-рэлізе.