Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.08.2015

НАН Беларусі наведае дэлегацыя Касмічнага агенцтва Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў

24 жніўня 2015 года адбудзецца візіт у НАН Беларусі дэлегацыі Касмічнага агенцтва Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў на чале са Старшынёй Савета дырэктароў Касмічнага агенцтва ААЭ Халіфам Мухамедам аль-Румейсі. Мэты візіту – правядзенне перамоў з кіраўніцтвам НАН Беларусі аб механізмах і перспектывах навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ў галіне касмічных тэхналогій. Плануецца, што члены дэлегацыі Касмічнага агенцтва Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў азнаёмяцца з экспазіцыяй музея гісторыі НАН Беларусі, наведаюць УП “Геаінфармацыйныя сістэмы НАН Беларусі”.