Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

04.09.2015

8-10 верасня 2015 года на базе ДНВА «НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах» будзе праходзіць I Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Сучасныя праблемы энтамалогіі Усходняй Еўропы»

8 - 10 верасня 2015 г. на базе ДНВА «НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах» (Мінск, Акадэмічная, 27, аўд. 331) будзе праходзіць I Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Сучасныя праблемы энтамалогіі * Усходняй Еўропы». У мерапрыемстве прымуць удзел вучоныя арганізацый Беларусі, Латвіі, Літвы, Расіі, Польшчы і Украіны. Падчас працы канферэнцыі плануецца заслухаць і абмеркаваць вынікі даследаванняў у галіне тэарэтычнай і прыкладной энтамалогіі.
Адкрыццё канферэнцыі - 8 верасня ў 10.00 у актавай зале ДНВА «НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах» (аўд. 331, Акадэмічная, 27, Мінск).