Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

04.09.2015

8 верасня 2015 года адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Мікробныя біятэхналогіі: фундаментальныя і прыкладныя аспекты», прысвечанай 50-гадоваму юбілею стварэння Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі

Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі8 верасня 2015 года ў 9.00 у НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, Вялікая канферэнц-зала) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Мікробныя біятэхналогіі: фундаментальныя і прыкладныя аспекты», прысвечанай 50-гадоваму юбілею стварэння Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі.
У мерапрыемстве 7-11 верасня прымуць удзел вядучыя вучоныя і спецыялісты Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана і Грузіі. На канферэнцыі будзе прадстаўлена інфармацыя аб найноўшых дасягненнях у галіне мікрабіялогіі і біятэхналогіі, сучасных тэндэнцыях і падыходах да стварэння біяпрэпаратаў для сельскай гаспадаркі, харчовай прамысловасці, медыцыны, аховы навакольнага асяроддзя, абмеркаваны перспектывы выкарыстання біятэхналагічных распрацовак як асновы навукова-тэхнічнага прагрэсу і інавацыйнага развіцця краіны.