Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

04.09.2015

7-10 верасня 2015 года ў Інстытуце цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава НАН Беларусі адбудзецца «9-ы Мінскі міжнародны семінар “Цеплавыя трубы, цеплавыя помпы, халадзільнікі, крыніцы энергіі“

7-10 верасня 2015 года ў Інстытуце цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава НАН Беларусі адбудзецца міжнародная канферэнцыя “9-ы Мінскі міжнародны семінар “Цеплавыя трубы, цеплавыя помпы, халадзільнікі, крыніцы энергіі” (Heat Pipes, Heat Pumps, Refrigerators, Power Sources). Плануецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі 22 краін: ЗША, Францыі, Германіі, Канады, КНР, Японіі, Індыі, Карэі і г.д. Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць сучасныя дасягненні ў галіне цеплавых труб, цеплавых помпаў, цеплаабменных і сарбцыйных тэхналогій, халадзільнай тэхнікі, энергазберагальных сістэм нагрэву і ахаладжэння. Навукоўцы азнаёмяцца з апошнімі дасягненнямі ў галіне міні- і нанатэхналогій, у галіне цеплаабмену, новымі напрамкамі развіцця сістэм захоўвання і транспарціроўкі прыроднага і водазмяшчальных газаў пры нізкім ціску ў адсарбаваным стане, кандыцыянераў, крыніц харчавання, магчымасцямі іх прымянення ў розных галінах навукі і тэхнікі.

Сайт канферэнцыі http://minskheatpipes.org


На адкрыцці каонферэнцыі 07 верасня 2015 г.