Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.09.2015

8 верасня 2015 года ў НАН Беларусі адбылася лекцыя па тэме "Сучасныя метады прымянення сканавальнай зондавай мікраскапіі»

НАН Беларусі працягвае традыцыю арганізацыі лекцый вядучых вучоных сусветных навуковых цэнтраў па актуальных праблемах навукі. 8 верасня 2015 года ў НАН Беларусі адбылася лекцыя па тэме "Сучасныя метады прымянення сканавальнай зондавай мікраскапіі», прысвечаная апошнім дасягненням у гэтай галіне. Перад маладымі навукоўцамі і спецыялістамі, супрацоўнікамі арганізацый Акадэміі навук выступіў вядомы вучоны ў галіне сканавальнай зондавай мікраскапіі, Прэзідэнт кампаніі «NT-MDT Development Inc.» (ЗША) Сяргей Магонаў.
Сяргей Магонаў, беларус - вядомы эксперт у галіне выкарыстання сканавальнай зондавай мікраскапіі для даследавання палімераў. С. Магонаў займаецца сканавальнай зондавай мікраскапіяй (СЗМ) больш за 20 гадоў.