Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.09.2015

Вучоныя НАН Беларусі адзначаны ўзнагародамі Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета

14 верасня 2015 г. кіраўніку апарата НАН Беларусі, акадэміку НАН Беларусі Пятру Віцязю і дырэктару Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі Аляксандру Шпаку ўручаны медалі «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза». Высокай узнагароды Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета акадэмік Пётр Віцязь удастоены за вялікі асабісты ўклад у развіццё навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва краін ЕўрАзЭС. Аляксандр Шпак узнагароджаны за распрацоўку асноўных канцэптуальных палажэнняў фарміравання ўзгодненай (скаардынаванай) аграпрамысловай палітыкі дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, накіраванай на стварэнне раўнапраўных умоў узаемнага гандлю ў сферы аграпрамысловага комплексу, павышэння яго ўстойлівасці і канкурэнтаздольнасці на ўнутраным і знешніх рынках.