Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

06.10.2015

Прадстаўнікі НАН Беларусі прынялі ўдзел у Днях беларускай навукі ў рамках Сусветнай выставы "ЭКСПА-2015" у Мілане

Члены дэлегацыі НАН Беларусі прынялі актыўны ўдзел у Навукова-практычным форуме "Перспектыўныя напрамкі навуковых даследаванняў у Рэспубліцы Беларусь для забеспячэння харчовай бяспекі і паляпшэння якасці жыцця», які прайшоў у рамках правядзення Дзён беларускай навукі 29-30 верасня 2015 г. на Сусветнай выставе «ЭКСПА-2015» (г. Мілан, Італьянская Рэспубліка). У дакладах і мультымедыйных прэзентацыях былі прадстаўлены асноўныя дасягненні вучоных Акадэміі навук па тэматыцы выставы. На выставе, якая праходзіла адначасова з Форумам Біржэ дзелавых кантактаў, былі прадстаўлены інфармацыйныя матэрыялы пра 50 навукова-тэхнічных распрацовак НАН Беларусі. У рамках візіту члены дэлегацыі НАН Беларусі наведалі навуковы парк «Сан Рафаэле» і Цэнтр Мікрабіялогіі Італіі.

Падрабязнасці - у прэс-релізе.