Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.10.2015

У НАН Беларусі адбудзецца Беларуска-кітайскі навукова-тэхнічны форум – 2015

13 кастрычніка 2015 года з 14.30 да 17.30 у НАН Беларусі (Мінск, пр. Незалежнасці, 66, Вялікая канферэнц-зала) адбудзецца Беларуска-кітайскі навукова-тэхнічны форум - 2015. Мерапрыемства праходзіць у рамках “Выставы тэхналогій і інавацыйнай прадукцыі Кітая і спецыяльнай выязной Харбінскай міжнароднай выставы навукова-тэхнічных дасягненняў КНР у Мінску”. На форуме будуць разгледжаны перспектыўныя напрамкі і механізмы развіцця беларуска-кітайскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.
У Форуме прыме ўдзел вялікая дэлегацыя навукоўцаў і спецыялістаў Кітайскай Народнай Рэспублікі (каля 80 чалавек). З беларускага боку плануецца ўдзел прадстаўнікоў органаў дзяржкіравання, звязаных з навукова-тэхнічнай дзейнасцю, навуковых арганізацый, прадпрыемстваў, ВНУ, суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры. Усяго ў форуме прыме ўдзел каля 500 экспертаў.