Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09.10.2015

У НАН Беларусі адбылося сумеснае пасяджэнне калегіі ДКНТ і Прэзідыума НАН Беларусі

8 кастрычніка 2015 г. у НАН Беларусі адбылося сумеснае пасяджэнне калегіі ДКНТ і Прэзідыума НАН Беларусі, у якім прыняў удзел намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка. У ходзе мерапрыемства быў абмеркаваны шэраг пытанняў, у прыватнасці выкананне ў 2015 годзе Праграмы ўдасканалення навуковай сферы на 2015-2016 гады, а таксама распрацоўка Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады.
Як адзначыў у час сумеснага пасяджэння Уладзімір Сямашка, Беларусь павінна развівацца інавацыйна-інвестыцыйным шляхам. "Трэба развівацца інавацыйна-інвестыцыйным шляхам, будаваць інавацыйныя прадпрыемствы - у гэтым наша будучыня. Асабліва маладыя людзі павінны гэта разумець. Мы павінны пастаянна займацца інвестыцыямі і інавацыямі, каб развівацца далей. Беларусь - невялікая краіна, у нас няма вялікіх запасаў выкапняў, мы можам выжыць толькі за кошт уласных мазгоў ", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.