Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.11.2015

НАН Беларусі працягвае прыём матэрыялаў на конкурс на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2015 года ў СМІ

<img src="/rus/news/newsphoto/20151120.jpg" hspace="6" vspace="1" border="0" align="left" width="150" height="100"  />З мэтай фарміравання цэласнага пазітыўнага вобразу навукі, павышэння яе аўтарытэту, прыцягнення ўвагі шырокіх слаёў грамадскасці да дасягненняў беларускіх вучоных, стымулявання творчай і прафесійнай актыўнасці як журналістаў, так і непрафесійных папулярызатараў навукі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’явіла конкурс 2015 г. з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій фізічным асобам па наступных намінацыях: лепшая публікацыя; лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні, лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні; лепшае прадстаўленне дасягненняў НАН Беларусі ў сетцы інтэрнэт. Вылучэнне кандыдатур на конкурс ажыццяўляецца ў парадку і ў тэрміны, устаноўленыя Палажэннем аб конкурсе на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў у сродках масавай інфармацыі, зацверджаным Пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 4 сакавіка 2015 г. № 77.<p>
Матэрыялы вылучэння прадстаўляюцца да 20 снежня 2015 г. па адрасе: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, Прэзідыум НАН Беларусі (каб. 434). За падрабязнай інфармацыяй звяртацца да прэс-сакратара НАН Беларусі Марцалевай Наталлі Аляксандраўны па тэл. 284-18-46.<p>

З Палажэннем аб конкурсе можна азнаёміцца <a href="/rus/news/add/polozenie_77.pdf" target="_blank" >тут</a>.