Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.12.2015

НАН Беларусі і Алфёраўскі фонд назвалі пераможцаў конкурсу для маладых навукоўцаў 2015

Рашэннем Бюро Прэзідыума НАН Беларусі па ўзгадненні з кіраўніцтвам Алфёраўскага фонду Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук і Фонду падтрымкі адукацыі і навукі (Алфёраўскага фонду) для маладых вучоных у 2015 годзе ў галіне біялогіі, хіміі, медыцыны, аграрных навук і навук аб Зямлі прысуджана загадчыку лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдату хімічных навук Іванцу Андрэю Іванавічу. Малады беларускі вучоны атрымаў пры тайным галасаванні камісіі абсалютную большасць галасоў за працу “Атрыманне і ўласцівасці сарбцыйна-каталітычных і мембранных матэрыялаў для ачысткі вады”.

Усяго для ўдзелу ў конкурсе былі вылучаны вядомымі вучонымі Беларусі шэсць кандыдатур маладых вучоных, працы якіх атрымалі прызнанне не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. Прэмія будзе ўручана ад імя заснавальнікаў напярэдадні Дня беларускай навукі.