Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.03.2016

3 сакавіка пачне працу канферэнцыя "Беларуская літаратура ў культурнай прасторы сучаснага грамадства", прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы

3-4 сакавіка 2016 года ў філіяле “Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы”Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2, 3-ці паверх, пак. 302) адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуская літаратура ў культурнай прасторы сучаснага грамадства”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы. У форуме прымуць удзел вядомыя вучоныя, пісьменнікі, даследчыкі творчасці Кандрата Крапівы. Плануецца абмеркаванне такіх праблем, як: Кандрат Крапіва і актуальныя праблемы мовазнаўства, навуковая і грамадская дзейнасць акадэміка К.К. Атраховіча (Кандрата Крапівы) і яго атачэнне; творчасць Кандрата Крапівы ў сучаснай інфармацыйнай прасторы (культуралагічны, гістарычны, сацыялагічны, філасофскі, псіхалагічны, педагагічны і дыдактычна-метадычны аспекты); праблема пісьменніцкага майстэрства ў творах сучасных аўтараў; беларуская літаратурная класіка ў новым прачытанні; Вялікая Айчынная вайна ў жыцці і творчасці пісьменнікаў; Кандрат Крапіва і жанрава-стылёвыя пошукі беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стагоддзя.

Пачатак работы канферэнцыі - 3 сакавіка 2016 года ў 10.00 гадзін.

Тэл.: 284-28-76, 8 (029) 625-02-47

Праграма канферэнцыі