Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.03.2016

Вучоныя-генетыкі правялі прэс-канферэнцыю на тэму “Генна-мадыфікаваныя арганізмы (ГМА) для сельскай гаспадаркі. Выкідванне ГМА ў навакольнае асяроддзе“

17 сакавіка 2016 года ў Нацыянальным Прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Генна-мадыфікаваныя арганізмы (ГМА) для сельскай гаспадаркі. Выкідванне ГМА ў навакольнае асяроддзе”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Валянціна Лемеш - дырэктар ДНУ «Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі», Алена Гузенка - намеснік дырэктара па навукова-інавацыйнай рабоце ДНУ “Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі” і Галіна Мазгова - кіраўнік Нацыянальнага каардынацыйнага цэнтра біябяспекі.

Як адзначыла на прэс-канферэнцыі дырэктар ДНУ “Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі” Валянціна Лемеш, у Беларусі пакуль не ідзе гаворка аб стварэнні гатункаў трансгеннай бульбы для рынку. “Тая трансгенная бульба, якая атрымана ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі, прызначана для навуковых даследаванняў. Пра тое, што беларуская генна-мадыфікаваная бульба ў бліжэйшы час з’явіцца на рынку, гаворка дакладна не ідзе, роўна як і аб закупках трансгенных гатункаў за мяжой”, - падкрэсліла Валянціна Лемеш. У Інстытуце генетыкі і цыталогіі функцыянуе спецыяльная лабараторыя па дэтэкцыі ГМА. “Татальнай праверцы пры імпарце падлягаюць кукуруза, соя і прадукцыя з іх, а таксама кармы. Даных аб тым, што да нас можа быць завезена генна-мадыфікаваная бульба, няма”, - адзначыла Валянціна Лемеш.

У сваю чаргу, кіраўнік Нацыянальнага каардынацыйнага цэнтра біябяспекі Галіна Мазгова расказала, што на працягу апошніх пяці гадоў утрыманне генетычна мадыфікаваных кампанентаў у праверанай соі і кукурузе не перавышае 2%.

Фота Ю. Яўмененка, газета "Навука"