Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

18.03.2016

У НАН Беларусі прайшоў семінар па выкарыстанні сістэмы Антыплагіят у навуковым працэсе

У НАН Беларусі прайшоў семінар “Выкарыстанне сістэмы «Антыплагіят» у навуковым працэсе”, прысвечаны практычным пытанням вызначэння ступені арыгінальнасці навуковых і навучальных работ і захаванні аўтарскіх правоў. На мерапрыемстве былі прадэманстраваны магчымасці новай версіі сістэмы тэкставага запазычання «Антыплагіят»: інавацыйныя метады апрацоўкі тэкстаў і пошуку плагіяту, комплексны функцыянал для карыстальнікаў, зручныя і інфарматыўныя формы прадстаўлення справаздач і захоўвання дакументаў, новыя магчымасці пошуку па калекцыях дакументаў, якія налічваюць больш за 130 млн. крыніц.

Лектарам семінара выступіў кандыдат фізіка-матэматычных навук Ю.В. Чаховіч, выканаўчы дырэктар і адзін з заснавальнікаў кампаніі «Анты-Плагіят».

Семінар наведалі больш за 200 чалавек.

Арганізатарамі семінара выступілі: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь, ЗАТ "Анты-Плагіят", кампанія "Трэгрос-Інфа".

Перад адкрыццём семінара галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі А.У. Кільчэўскі адзначыў зацікаўленасць Акадэміі ў дадзенай тэме і запрасіў навуковыя арганізацыі ацаніць магчымасці, якія прадстаўляюцца сістэмай "Антыплагіят" карыстальнікам.