Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.07.2016

НАН Беларусі наведала дэлегацыя кітайскай кампаніі Dongguan Kingsun Optoelectronic

26 ліпеня 2016 года НАН Беларусі наведала дэлегацыя кітайскай кампаніі Dongguan Kingsun Optoelectronic Co. Ltd. на чале з віцэ-прэзідэнтам кампаніі Сун Віе Ванам. Госці наведалі пастаянна дзеючую выставу НАН Беларусі “Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці” і правялі перагаворы аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва ў галіне оптаэлектронікі і святлодыёдных тэхналогій з намеснікам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі А.В. Сукалам.

Пасля чаго госці адправіліся ў ДНУ “Інстытут фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі” і ГП “Цэнтр святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій НАН Беларусі” для больш дэталёвага азнаямлення з распрацоўкамі НАН Беларусі ў галіне святлодыёдных тэхналогій.