Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.08.2016

Акадэмік П.А. Віцязь узнагароджаны Залатым медалём НАН Беларусі

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У.Р. Гусакоў уручыў доктару тэхнічных навук, прафесару, акадэміку Віцязю Пятру Аляксандравічу вышэйшую ўзнагароду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - нагрудны знак “Залаты медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі “За вялікі ўклад у развіццё навукі”. П.А. Віцязь удастоены ўзнагароды «За шматгадовую плённую навукова-арганізацыйную дзейнасць у галіне новых матэрыялаў і тэхналогій, стварэнне і развіццё Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандавання Зямлі”, згодна з Пастановай Прэзідыума НАН Беларусі № 35 ад 20 ліпеня 2016 г.

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі зачытаў прывітанне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з 80-годдзем акадэміка Пятра Аляксандравіча Віцязя. “Ваша жыццё з’яўляецца яскравым прыкладам адданага служэння навуцы і нястомнага навуковага пошуку”, - гаворыцца ў віншаванні.

Вялікі асабісты ўклад Пятра Аляксандравіча Віцязя ў развіццё Саюзнай дзяржавы высока ацаніў Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Рыгор Рапота, які асабіста ўручыў юбіляру віншавальны адрас і падарункі.

Віншаванні ў адрас Пятра Аляксандравіча Віцяза паступілі таксама ал Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Андрэя Кабякова, Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча, кіраўніцтва дзясяткаў міністэрстваў і ведамстваў нашай краіны і іншых дзяржаў.