Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.09.2016

Вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 верасня 2016 года № 331, вялікая група работнікаў розных сфер удастоена дзяржаўных узнагарод за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, прафесіяналізм і самаадданасць у надзвычайнай сітуацыі, дасягненне высокіх паказчыкаў у нафтахімічнай вытворчасці і будаўніцтве , значны асабісты ўклад у развіццё ваенна-прамысловага комплексу рэспублікі, навуковай і педагагічнай дзейнасці, сферы аховы здароўя і медыцынскай дапамогі насельніцтву, адукацыі, мастацтва і культуры. Сярод узнагароджаных – вучоныя і спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Ордэнам Пашаны адзначаны заслугі намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Аляксандра Сукалы.

Медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджаны намеснік начальніка ГУ “Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў” Аляксей Гайдашоў.

Медалём Францыска Скарыны адзначаны заслугі акадэміка-сакратара Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі Валерыя Нікіфарава.

Шчыра віншуем нашых калег з высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі і жадаем новых творчых поспехаў!