Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

12.12.2016

У НАН Беларусі ўручаны ўзнагароды лаўрэатам прэміі імя акадэміка В.А.Капцюга і прэміі імя акадэміка А.В.Лыкава 2016 года

12 снежня 2016 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі імя акадэміка В.А.Капцюга і прэміі імя акадэміка А.В.Лыкава 2016 года.

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў уручыў дыпломы і памятныя медалі лаўрэатам прэміі імя акадэміка В.А.Капцюга - аўтарам працы “Аптычная спектраскапія і электронная структура нанаструктур Германій-Крэмній (Ge / Si) з малекуламі з квантавых кропак Германію (Ge)” з беларускага боку: Мудраму Аляксандру Віктаравічу, галоўнаму навуковаму супрацоўніку Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусi па матэрыялазнаўстве, кандыдату фізіка-матэматычных навук і Жывулька Вадзіму Дзмітрыевічу, малодшаму навуковаму супрацоўніку Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусi па матэрыялазнаўстве.

Як паведамлялася раней, калектыў беларускіх і сібірскіх вучоных стаў лаўрэатам штогадовай прэміі імя акадэміка Валянціна Капцюга за цыкл работ “Аптычная спектраскапія і электронная структура нанаструктур Германій-Крэмній (Ge / Si) з малекуламі з квантавых кропак Германію (Ge)”. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні Прэзідыума НАН Беларусі 27 мая 2016 года.

Дыплом лаўрэата прэміі імя акадэміка А.В.Лыкава 2016 года ўручаны прарэктару па навуковай рабоце ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання” доктару тэхнічных навук, прафесару Акулічу Аляксандру Васільевічу за цыкл прац “Гідрадынаміка і цепламасаабмен ва ўзаемадзейных закручаных патоках і высокаэфектыўныя апараты для сушкі і ўлоўлівання дысперсных матэрыялаў”. Аляксандр Васільевіч удастоены высокай узнагароды Пастановай Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 11 кастрычніка 2016 года № 47.