Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.12.2016

У Інстытуце філасофіі НАН Беларусі адбудзецца адкрыццё Інтэлектуальнага клуба “Жанчыны ў філасофіі”

У Інстытуце філасофіі НАН Беларусі 15 снежня 2016 года ў 15:00 адбудзецца адкрыццё Інтэлектуальнага клуба “Жанчыны ў філасофіі”. Клуб ствараецца ў кантэксце сусветнай практыкі па арганізацыі нацыянальных і міжнародных прафесійных супольнасцей, якія ўносяць значны ўклад у развіццё і папулярызацыю філасофскіх ведаў, ідэй і канцэпцый. Арганізатары ставяць перад сабой мэту ўцягнуць у сумесную дзейнасць жанчын-філосафаў і спрыяць плённаму дыялогу і партнёрству сярод вучоных. У адкрыцці Клуба прымуць удзел супрацоўніцы Інстытута філасофіі і філасофскіх кафедраў г. Мінска, прадстаўнікі навуковай грамадскасці Беларусі.