Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.02.2017

Кіраўнік апарата НАН Беларусі П.А. Віцязь прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця выставы “Аўтаматызацыя. Электроніка-2017”

У Мінску 7 лютага адкрыліся выставы “Аўтаматызацыя. Электроніка-2017” і “Электратэх. Святло-2017”. У цырымоніі адкрыцця выстаў прыняў удзел кіраўнік апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Пётр Аляксандравіч Віцязь. У сваім прывітальным слове ён адзначыў, што аўтаматызацыя з’яўляецца важным напрамкам распрацовак, якія набываюць асаблівую актуальнасць у святле аб’явы ў Беларусі бягучага года - Годам навукі. Эканоміка набывае ўсё большую залежнасць ад энергазабяспечанасці і энергаўзброенасці. Немалаважную ролю ў гэтым пытанні адыгрывае аўтаматызацыя вытворчых працэсаў.

На выставе прадстаўлена каля 100 кампаній з Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Германіі і Кітая, якія паказваюць свае распрацоўкі і ідэі, канкрэтную прадукцыю, якая запатрабавана ў рэальным сектары эканомікі і прамысловасці.

Таксама ў рамках выставы пройдзе V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Інавацыйныя тэхналогіі, аўтаматызацыя і мехатроніка ў машына- і прыборабудаванні”.