Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.02.2017

Намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Кілін прыняў удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 70-гадоваму юбілею НАН Рэспублікі Казахстан

Намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Кілін 22 лютага 2017 г. прыняў удзел ва ўрачыстай сесіі Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Казахстан, прысвечанай 70-гадоваму юбілею Нацыянальнай акадэміі. Былі праведзены перагаворы па пашырэнні супрацоўніцтва арганізацый НАН Беларусі і НАН Рэспублікі Казахстан.

На ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 70-гадоваму юбілею Нацыянальнай акадэміі навук, выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан, акадэмік НАН Рэспублікі Казахстан, замежны член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996г.) Нурсултан Назарбаеў. Нурсултан Назарбаеў павіншаваў з юбілеем Нацыянальную акадэмію навук і павітаў гасцей сесіі - прадстаўнікоў акадэмій брацкіх дружалюбных краін. Ён пажадаў усяго найлепшага прысутным і асабліва адзначыў замежных гасцей. Кіраўнік дзяржавы расказаў пра тое, што НАН Рэспублікі Казахстан з’яўляецца сёння буйным інтэлектуальным цэнтрам, які ўключае ў сябе галіновыя і рэгіянальныя аддзяленні.

У рабоце сесіі таксама прынялі ўдзел акадэмікі, члены-карэспандэнты, ганаровыя члены НАН РК, рэктары ВНУ, дырэктары НДІ, вядомыя грамадскія і культурныя дзеячы краіны, замежныя госці - дэлегацыі акадэмій навук Расійскай Федэрацыі, Кыргызстана, Грузіі, Татарстана, Украіны, Узбекістана, Азербайджана, Таджыкістана і іншых краін.