Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

19.04.2017

НАН Беларусі аб’яўляе конкурсы па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб правядзенні конкурсаў па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы “Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка” на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 красавiка 2016 г. № 327 падпраграмы 1 “Інавацыйныя біятэхналогіі – 2020”.

Конкурсы аб’яўляюцца па наступных мерапрыемствах:

  1. Распрацаваць і ўкараніць метады ацэнкі рызыкі і медыцынскай прафілактыкі невыношвання цяжарнасці на аснове малекулярна-генетычнага аналізу
  2. Распрацаваць тэхналогію звышхуткай замарозкі эмбрыёнаў буйной рагатай жывёлы на аснове выкарыстання метаду вітрыфікацыі з ужываннем высокаканцэнтраваных крыёпратэктараў
  3. Распрацаваць метадалогію рэгуляцыі і актывацыі аагенезу і эмбрыягенезу буйной рагатай жывёлы ў закрытых сістэмах экстракарпаральнага апладнення
  4. Распрацаваць і ўкараніць спосаб павышэння прадуктыўнасці рапсу з выкарыстаннем мікробных прэпаратаў на аснове азотфіксуючых і фасфатмабілізуючых мікраарганізмаў
  5. Стварыць новы зыходны матэрыял для селекцыі гатункаў і гібрыдаў рапсу метадам рэсінтэзу з выкарыстаннем эмбрыёкультуры і культуры тканін
  6. Стварыць метадамі аддаленай гібрыдызацыі эмбрыёкультуры in vitro раннеспелы гатунак аўса (Avena sativa) са скарочанымі фазамі развіцця і высокім утрыманнем бялку ў збожжы
  7. Стварыць гатунак фестулаліума на аснове міжродавых гібрыдаў аўсянічнага морфатыпу з выкарыстаннем эмбрыёкультуры in vitro, эксперыментальнай поліплаідыі і біятэхналогіі
  8. Фарміраванне адаптыўных гатункавых папуляцый грэчкі (Fagopyrum esculentum Moench.) з улікам плоіднасці і морфатыпаў раслін па аналізе праросткаў пры выкарыстанні тэмпературнага шоку in vitro ў кліматычных камерах
  9. Распрацаваць тэхналогію і арганізаваць вытворчасць кармавога бялковага канцэнтрату з падкісляючымі ўласцівасцямі на аснове прадуктаў біясінтэзу цытрынавай кіслаты
  10. Распрацаваць біёлага-хімічны кансервант і тэхналогію нарыхтоўкі кансерваваных кармоў
  11. Распрацаваць комплекс біятэхналагічных прыёмаў і метадаў на аснове ДНК-тэхналогіі і селекцыйных індэксаў, якія забяспечваюць паскоранае стварэнне новых фінальных бацькоўскіх форм у свінагадоўлі з высокай адаптацыйнай здольнасцю
  12. Распрацаваць комплексную кармавую дабаўку і тэхналогію яе вытворчасці для малочнай жывёлы на аснове айчыннай сыравіны, якая дазваляе павысіць рэзістэнтнасць арганізма і прадуктыўнасць жывёл
  13. Распрацаваць тэхналогію атрымання эмбрыёнаў буйной рагатай жывёлы in vitro ў сістэме трансвагінальнай аспірацыі аацытаў (Тао)
  14. Распрацаваць тэхналогіі і асвоіць вытворчасць канцэнтраваных заквасак лейканастокаў і на іх аснове канцэнтраваных заквасак для тварагу і сыроў галандскай групы
  15. Распрацаваць тэхналогію і асвоіць вытворчасць замарожаных канцэнтраваных заквасак на аснове тэрмафільных мікраарганізмаў для ёгурта і сыроў тыпу сулугуні

Дата правядзення конкурсаў 22 мая 2017 года.