Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.04.2017

Савет маладых вучоных НАН Беларусі арганізуе Школу маладога вучонага “Вучоны пад ключ-2017”

З 29 мая па 2 чэрвеня 2017 года Савет маладых вучоных НАН Беларусі арганізуе Школу маладога вучонага “Вучоны пад ключ-2017”.

Школа “Вучоны пад ключ” - гэта кароткі курс выжывання маладога вучонага ў свеце навукі. Школа ўяўляе сабой інтэнсіўны цыкл лекцый, семінараў, майстар-класаў, практычных заняткаў і круглых сталоў вядучых вучоных НАН Беларусі і запрошаных лектараў для магістрантаў, аспірантаў і маладых вучоных па пытаннях, якія неабходны для паспяховай і эфектыўнай працы ў навуцы:
- арганізацыя навуковай дзейнасці ў НАН Беларусі і Рэспубліцы Беларусь
- структура і гісторыя НАН Беларусі
- фінансаванне навукі ў Рэспубліцы Беларусь
- гранты, стыпендыі і прэміі для маладых вучоных
- міжнароднае супрацоўніцтва
- напісанне заяўкі на грант
- публікацыя навуковых вынікаў
- падрыхтоўка і абарона дысертацый
- кіраванне навуковымі праектамі
- прэзентацыі навуковых вынікаў на канферэнцыях
- прэзентацыя start-up і інвестыцыйных праектаў
- тайм-менеджмент

Мэтай Школы маладога вучонага з’яўляецца павышэнне эфектыўнасці і ініцыятыўнасці маладых вучоных пры правядзенні навуковых даследаванняў, а таксама развіцця лідарскіх якасцей маладых вучоных для рэалізацыі самастойных навуковых праектаў.

Прыняць удзел у Школе маладога вучонага запрашаюцца маладыя вучоныя да 35 гадоў (магістранты, аспіранты, маладыя вучоныя).

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па спасылцы да 10 мая

Час правядзення 29 мая - 2 чэрвеня 2017 года

Месца правядзення: Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі, вул. Сурганава, 15, г. Мінск

Удзел у Школе маладога вучонага з’яўляецца бясплатным!

Колькасць месцаў для ўдзелу ў Школе абмежавана! Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору кандыдатур для ўдзелу ў Школе. Рассылка запрашэнняў у Школу маладога вучонага будзе праводзіцца да 20 мая. У арганізацыю па месцы працы і / або вучобы маладога вучонага на імя кіраўніка арганізацыі будзе накіраваны ліст з просьбай яго дэлегавання на перыяд з 29 мая па 2 чэрвеня 2017 года для ўдзелу ў Школе.

Пасля заканчэння Школы кожнаму слухачу выдаецца Сертыфікат удзельніка.

Каардынатар Школы маладога вучонага: Старшыня СМВ Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі, к.х.н. Пліско Таццяна Віктараўна, тэл./факс.: +375 17 292 28 22, E-mail: plisko.v.tatiana@gmail.com

Праграма Школы