Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

22.04.2017

Кіраўніцтва і супрацоўнікі НАН Беларусі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

Кіраўніцтва і супрацоўнікі НАН Беларусі 22 красавіка 2017 года прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі. Прадстаўнікі Прэзідыума, інстытутаў і навукова-практычных цэнтраў НАН Беларусі на чале са Старшынёй Прэзідыума Уладзімірам Гусаковым высаджвалі дрэвы, прыбіралі тэрыторыю батанічнага сада і даглядалі расаду. У гэтым годзе побач з супрацоўнікамі акадэміі навук працавалі прадстаўнікі Савета міністраў Рэспублікі Беларусь на чале з Уладзімірам Сямашкам і Васілём Жарко, Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на чале з Аляксандрам Папковым, а таксама МУС.

На суботніку ў ЦБС НАН Беларусі было пасаджана 210 дрэў, прыбрана тэрыторыя на плошчы 20 га, вывезена 60 м3 галінак і 30 м3 лісця.

Таксама сёння ў ЦБС адбылася закладка Алеі акадэмікаў.

У суботніку прынялі ўдзел 325 чалавек (без уліку супрацоўнікаў батсада).