Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

06.05.2017

Аб’яўляецца конкурс кандыдатур для прадастаўлення грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы на 2018 год

У мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2013 г. № 425 “Аб грантах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры” (Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 18.09.2013, 1/14521), у мэтах фінансавай падтрымкі дзейнасці, якая мае прыярытэтнае значэнне для развіцця навукі, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі аб’яўляецца конкурс кандыдатур для прадастаўлення грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2018 год па галіне “навука”.

Заявачныя матэрыялы на саісканне грантаў па галіне “навука” афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі Палажэннем аб парадку прадастаўлення і выплаты грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры, зацверджаным вышэйназваным Указам, а таксама пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 лістапада 2013 г. № 951 “Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2013 г. № 425”.

Арганізацыі НАН Беларусі прадстаўляюць дакументы вылучэння да 25 жніўня 2017 г., дзяржаўныя органы і арганізацыі без ведамаснай падпарадкаванасці - да 15 верасня 2017 г. Дакументы накіроўваюцца ў аддзел прэмій, стыпендый і ўзнагарод упраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (220072, г . Мінск пр. Незалежнасці, 66, каб. 317, 413).

З формамі заявачных дакументаў і рэкамендацыямі па іх афармленні можна азнаёміцца тут.