Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

06.05.2017

Віншаванне з Днём Перамогі Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі У.Р. Гусакова

Дарагія ветэраны, паважаныя калегі!

Ад імя Прэзідыума НАН Беларусі і ад сябе асабіста віншую вас са святым для ўсяго беларускага народа днём - Днём Перамогі!

Выключна доўгім і неймаверна цяжкім быў да яе шлях. 1418 дзён і начэй шугаў агонь бітваў, якіх раней не ведала чалавецтва. Праявіўшы выключныя мужнасць, адвагу, згуртаванасць, цаной гераічных намаганняў і бяспрыкладнай самаахвярнасці салдаты Вялікай Айчыннай адстаялі свабоду Радзімы і абаранілі свет ад нацызму. Іх мужнасць і само іх жыццё - праўдзівы прыклад доблесці і патрыятызму для нашчадкаў.

9 Мая, Дзень Перамогі, назаўжды застанецца сімвалам стойкасці і яднання нацыянальнага духу. Сёння мы зноў і зноў з глыбокай удзячнасцю звяртаемся да ветэранаў і ўдзельнікаў вайны, да ўсіх, хто ў далёкія саракавыя сваімі ратнымі подзвігамі і гераічнай працай набліжалі Вялікую Перамогу. У гэты дзень мы ўспамінаем абаронцаў Беларусі розных пакаленняў, ушаноўваем людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Радзіме і айчыннай навуцы.

Вядома, што для многіх беларускіх сем’яў гэта свята са слязамі на вачах. Перамога далася нам нялёгкай цаной. Прайшло ўжо 76 гадоў з тых лёсавызначальных майскіх дзён, але не слабеюць эмоцыі, калі людзі ўспамінаюць тых, якія не вярнуліся з франтоў, якія загінулі пад варожымі бамбёжкамі, закатаваных у фашысцкіх лагерах смерці. Яшчэ жывыя тыя людзі, якія прайшлі вайну, перажылі яе жахі. Наша задача - не абдзяліць іх увагай, паспець выслухаць іх успаміны, каб перадаць расказы ветэранаў нашчадкам. Подзвіг гэтых людзей назаўжды застанецца ў сусветнай гісторыі сімвалам стойкасці, мужнасці і патрыятызму. Менавіта такія якасці неабходна пераняць нам для таго, каб сёння будаваць моцную незалежную і квітнеючую Беларусь.

Асаблівыя словы падзякі мы адрасуем у гэты дзень ветэранам-вучоным. Вашы цудоўныя поспехі ў гады ліхалецця і пасляваенны перыяд дазволілі беларускаму народу дасягнуць небывалых вышынь у справе аднаўлення рэспублікі і яе сацыяльна-эканамічнага развіцця, стварыць магутную навуковую і адукацыйную сферу, канкурэнтаздольную прамысловасць і сельскую гаспадарку.

Дзень Перамогі - адно з галоўных святаў у жыцці кожнага з нас. Подзвігі нашых дзядоў і прадзедаў назаўжды застануцца ў нашых сэрцах, у нашай памяці, у падручніках па гісторыі і свядомасці новых і новых пакаленняў. І пакуль мы памятаем гэты вялікі дзень, слава нашых герояў жыве.

Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны! Моцнага здароўя вам, доўгіх гадоў жыцця і душэўнага цяпла!

У гэты знамянальны дзень шчыра жадаю ўсім шчасця, дабрабыту і поспехаў! Хай Вялікая Перамога і памяць пра яе заўсёды натхняюць нас на новыя здзяйсненні!

Са святам, дарагія ветэраны і калегі!

Уладзімір Гусакоў, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі