Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

18.05.2017

Супрацоўнік Французскага цэнтра аэракасмічных даследаванняў (ONERA) выступіць перад навуковай супольнасцю НАН Беларусі

19 мая 2017 года (пятніца) Нацыянальную акадэмію навук Беларусі наведае вядучы супрацоўнік дэпартамента фізікі, вымяральнага абсталявання, навакольнага асяроддзя і касмічнай прасторы Французскага цэнтра аэракасмічных даследаванняў (ONERA) сп-р Гіём Юбер (Guillaume Hubert).

Мэта візіту - выступленне перад навуковай супольнасцю з прэзентацыяй “Эфекты натуральнага выпраменьвання, якія ўплываюць на электроніку ў атмасферы і на зямлі”. Рабочая мова - руская. Сп-р Гіём Юбер наведае пастаянна дзеючую выставу НАН Беларусі “Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці”, а таксама арганізацыі НАН Беларусі - ДНУ “Інстытут фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі” і ДНУ “Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі”.

Праграма візіту:
10.00 - 11.00 - наведванне пастаянна дзеючай выставы НАН Беларусі “Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці”
11.00 - 13.00 - выступленне перад навуковай супольнасцю з прэзентацыяй “Эфекты натуральнага выпраменьвання, якія ўплываюць на электроніку ў атмасферы і на зямлі” (аўд. 216)