Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

18.05.2017

19 мая 2017 г. спаўняецца 80 гадоў акадэміку У.С.Салдатаву

19 мая 2017 г. спаўняецца 80 гадоў вядомаму беларускаму вучонаму, заслужанаму дзеячу Рэспублікі Беларусь, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі БССР, акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктару хімічных навук, прафесару Уладзіміру Сяргеевічу Салдатаву.

Урачыстае пасяджэнне Вучонага савета ІФАХ НАН Беларусі, прысвечанае гэтай знамянальнай даце, адбудзецца 19 мая 2017 г. у 11:00 па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава, 13, п. 402 (канферэнц-зала).