Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.06.2017

Абвешчаны прыём у магістратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі на 2017 г.

Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі аб’явіў прыём у магістратуру на 2017-2018 навучальны год па дзеcяці спецыяльнасцях: біялогія, мастацтвазнаўства, матэматыка, машынабудаванне і машыназнаўства, прыкладная матэматыка і інфарматыка, сацыялогія, фізіка, хімія, эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай, юрыспрудэнцыя. Прыём у магістратуру ажыццяўляецца на бюджэтнай і платнай аснове. Заявы прымаюцца з 27 чэрвеня па 5 ліпеня 2017 г., уступныя экзамены будуць праводзіцца з 6 па 12 ліпеня 2017 г.

Іншыя падрабязнасці тут.