Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.06.2017

У НАН Беларусі адбудзецца Першы кангрэс “Навука, харчаванне і здароўе”

8 чэрвеня 2017 года (чацвер) у 10.00 у НАН Беларусі (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, Вялікая канферэнц-зала Прэзідыума НАН Беларусі) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Першага Кангрэса “Навука, харчаванне і здароўе”. У яго рабоце прымуць удзел вядучыя вучоныя і спецыялісты навуковых арганізацый, цэнтраў i вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, Казахстана, Украіны, Расіі, Латвіі і Польшчы.

Мэтай Кангрэса з’яўляецца абмеркаванне праблемы харчавання і здароўя, пошук эфектыўных шляхоў забеспячэння і павышэння якасці і бяспекі харчовай прадукцыі, развіццё сучасных тэхналогій вытворчасці прадуктаў харчавання. У рамках правядзення значнага навуковага мерапрыемства будзе закранута шырокае кола актуальных для сучаснага грамадства праблем. Сярод іх - узаемасувязь харчавання і здароўя чалавека, новыя падыходы ў галіне экспертызы якасці і бяспекі харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, стварэнне новых відаў харчовых прадуктаў, перш за ўсё прадуктаў функцыянальнага прызначэння, з улікам рэгіянальных асаблівасцей у харчаванні розных груп насельніцтва, роля вітаміна D у прафілактычнай медыцыне і дыеталогіі, пытанні харчавання дзяцей, цяжарных жанчын і кормячых маці, інавацыйныя тэхналогіі ў перапрацоўчых галінах харчовай прамысловасці, накіраваныя на павышэнне якасці харчовай прадукцыі і прасоўванне прынцыпаў здаровага харчавання. Форум, які будзе доўжыцца да 10 чэрвеня 2017 года, закліканы спрыяць павышэнню ролі розных галін навукі (аграрнай навукі, медыцыны і аховы здароўя) у сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, папулярызацыі айчынных распрацовак прадуктаў харчавання, фарміраванні міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем навуковага патэнцыялу.

У рамках правядзення кангрэса запланаваны шэраг мерапрыемстваў:

7 чэрвеня 2017 г. Канферэнцыя “Інавацыйныя тэхналогіі ў хлебапякарнай галіне”.
Месца правядзення: г. Мінск, вул. Якубоўскага, 43, УА “Дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж хлебапячэння”. Час правядзення: 9:30-17:30

9 чэрвеня 2017 г. Сімпозіум “Узбагачэнне харчовых прадуктаў мікранутрыентамі”
Месца правядзення: РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні”, г. Мінск, вул. Казлова, 29 (5 паверх, актавая зала). Час правядзення: 9:00-13:30

Семінар “Сучасныя падыходы ў галіне экспертызы якасці і бяспекі харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў”
Месца правядзення: РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні”, г. Мінск, вул. Казлова, 29 (4 паверх, каб. 410). Час правядзення: 9:00-13:00.

Круглы стол па пытаннях дзіцячага харчавання
Месца правядзення: РУП “Інстытут мяса-малочнай прамысловасці”, г. Мінск, пр. Партызанскі, 172 (4 паверх, актавая зала). Час правядзення: 10:00-13:00

Медыцынская секцыя кангрэса “Навука, харчаванне і здароўе”
Месца правядзення: РУП “Навукова-практычны цэнтр гігіены”, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 8 (4 паверх). Час правядзення: 9:00-17:00.

Тэл. для кантактаў - 285-39-20