Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

13.07.2017

НАН Беларусі запрашае ў прэс-тур, прысвечаны навуковаму суправаджэнню льнаводчай галіны

НАН Беларусі запрашае прадстаўнікоў СМІ 14 ліпеня 2017 года (пятніца) у 9.00 у прэс-тур “Навуковае суправаджэнне льнаводчай галіны Беларусі”. У праграме прэс-тура - наведванне Інстытута лёну НАН Беларусі (а/г Вусце, вул. Цэнтральная, 27, Віцебская вобласць, Аршанскі раён), азнаямленне з асноўнымі навуковымі напрамкамі даследаванняў, наведванне вопытных палёў, на якіх удалося атрымаць высокі ўраджай. Запланаваны зносіны з вучонымі-льнаводамі. У прыватнасці, размова пойдзе пра спецыфіку селекцыі лёну маслічнага і лёну-даўгунцу, кіраванні працэсамі фарміравання высокай якасці льновалакна, арганізацыі першаснага насенняводства і інш.

У праграме запланаваны абед.

Ад’езд 14 ліпеня 2017 года (пятніца) у 9.00 ад будынка Прэзідыума НАН Беларусі (Мінск, пр. Незалежнасці, 66).

Пераканаўчая просьба: у чацвер, 13.06.2017 да 17.00 пацвердзіць свой удзел па тэлефоне (гл. ніжэй), а таксама неабходнасць месца ў аўтобусе. У аўтобусе 17 вольных месцаў.

Дадатковая інфармацыя - галоўны рэдактар газеты «Навука» НАН Беларусі Дубовік Сяргей Уладзіміравіч + 375-295-552-78-34