Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

18.07.2017

Лекцыя прафесара Аляксея Абызава (ЗША) аб саматычных мутацыях у клетках чалавека пройдзе ў АІПІ

Лекцыя прафесара Аляксея Абызава (клініка імя Маё, ЗША) “Вызначэнне і аналіз саматычных мутацый у клетках чалавека” пройдзе ў Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, 6, п.206), 19 ліпеня ў 14:30.

Пра наяўнасць геномных змяненняў у асобных клетках арганізма чалавека, г.зн. саматычных мутацый, было вядома даўно. Але толькі некалькі гадоў таму, дзякуючы развіццю цэлага шэрагу біятэхналогій, іх вывучэнне набыло масавасць і сістэмнасць.

У лекцыі будуць разгледжаны:
• Даследаванні ў вызначэнні геномных змяненняў у скурных клетках фібрабласты
• Даследаванні ў вызначэнні геномных змяненняў у ствалавых клетках - прабацьках нейронаў
• Тэхналогіі і падыходы, якія дазваляюць вывучэнне геномных змяненняў у асобных клетках
• Параўнанне абмяркоўваемых падыходаў і тэхналогій

Аляксей Мікалаевіч Абызаў - выпускнік ФОПФ 2002 года, д. ф.-м.н., загадчык навуковай лабараторыі ў клініцы імя Маё, асістэнт-прафесар у медыцынскім каледжы пры клініцы імя Маё, запрошаны прафесар ва ўніверсітэце Мінесоты, запрошаны прафесар у Ельскім універсітэце. Абараніў Ph.D. у Паўночна-Усходнім універсітэце (Northeastern University) у 2008 годзе. У 2008-2013 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам у Ельскім універсітэце (Yale University). З 2014 года ўзначальвае навуковую лабараторыю пры клініцы імя Маё (Mayo Clinic). Асноўны напрамак навуковай дзейнасці - геномныя змены і варыяцыі, іх паходжанне і ўплыў на здароўе і біялагічная разнастайнасць.