Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.08.2017

НАН Беларусі праводзіць адкрыты конкурс навукова-тэхнічных праектаў заданняў галіновай навукова-тэхнічнай праграмы

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку распрацоўкі і выканання навукова-тэхнічных праграм, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб зацвярджэнні палажэння аб парадку распрацоўкі і выканання навукова-тэхнічных праграм і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і іх асобных палажэнняў” ад 31 жніўня 2005 г. № 961, Нацыянальная акадэмія навук праводзіць адкрыты конкурс навукова-тэхнічных праектаў заданняў галіновай навукова-тэхнічнай праграмы “Інаваццыйныя тэхналогіі і тэхніка”, 2017 – 2020 гады (далей – ГНТП “Інавацыйныя тэхналогіі і тэхніка”), якая ўключае падпраграмы “Нанатэхналогіі” і “Адытыўныя тэхналогіі”, накіраванай на стварэнне і асваенне ў вытворчасці перадавых адытыўных тэхналогій, нанатэхналагічных вытворчасцей з тэхналогіямі VI тэхналагічнага ўкладу з мэтай павышэння тэхнічнага ўзроўню і канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі і павелічэння яе экспартнага патэнцыялу.

Дзяржаўны заказчык праграмы – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

Галаўная арганізацыя-выканаўца па падпраграме “Адытыўныя тэхналогіі” і ГНТП “Інавацыйныя тэхналогіі і тэхніка” ў цэлым – дзяржаўная навуковая ўстанова “Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. 220141, г. Мінск, вул. акад. Купрэвіча, 10. факс: 8(017) 369-76-96, E-mail: phti@belhost.by; Галаўная арганізацыя-выканаўца па падпраграме “Нанатэхналогіі” ГНТП “Інавацыйныя тэхналогіі і тэхніка” – дзяржаўнае навуковае вытворчае прадпрыемства “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве”. 220072, г. Мінск, вул. П. Броўкі, 19. Тэл/факс: 8(017) 284-15-58, 8(017) 284-08-88, E-mail: ifttpanb@physics.by

Прапановы неабходна накіроўваць у галаўныя арганізацыі-выканаўцы па падпраграмах да 15 верасня 2017 года. Матэрыялы накіроўваюцца толькі па вызначаных формах, якія можна атрымаць у галаўных арганізацый-выканаўцаў па падпраграмах. Праекты павінны быць прадстаўлены ў чатырох асобна прашытых экзэмплярах. Накіраваныя на конкурс матэрыялы не вяртаюцца.

Праекты, якія прайшлі конкурсны адбор і папярэднюю экспертызу, накіроўваюцца дзяржаўным заказчыкам праграмы ў Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь для праходжання дзяржаўнай навукова-тэхнічнай экспертызы.