Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.08.2017

Прадстаўнікі НАН Беларусі ўдастоены дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў Указ № 303 ад 25 жніўня 2017 г. “Аб узнагароджанні”. Рад кіраўнікоў і работнікаў устаноў і прадпрыемстваў узнагароджаны за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у вытворчасць звышцяжкай кар’ернай тэхнікі, развіццё аптычнага прыборабудаўніцтва, лёгкай прамысловасці, чыгуначнага транспарту і сельскай гаспадаркі, значныя дасягненні ў сферы аховы здароўя, нацыянальнай журналістыкі, навуковай дзейнасці, адукацыі, культуры і мастацтва.

Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны Курыловіч Уладзімір Уладзіміравіч – дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемста “Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.

Медалём “За працоўныя заслугі”Сцяпук Леанід Якаўлевіч – галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі апрацоўкі глебы і пасеву рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемста “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук па механізацыі сельскай гаспадаркі”

Медалём Францыска СкарыныХейфец Міхаіл Львовіч – намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення фізіка-тэхнічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Звання “Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь” удастоены Грыб Станіслаў Іванавіч – галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі трыцікале рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве”; Ляўко Вольга Мікалаеўна – загадчык цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.